Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13
Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45
E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by
Электронны адрас аддзела эканомікі Бешанковіцкага раённага выканаўчага камітэта: econ@beshenkovichi.gov.by
Інфармацыя аб спецыялістах па пытаннях знешнеэканамічнай дзейнасці:
Найменне дзяржаўнага органа |
Паштовы адрас |
Пасада |
Прозвішча, імя, імя па бацьку |
Кантактны |
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт |
211361 вул. Чуклая, 13 |
Начальнік аддзела эканомікі |
Хадзянок Людміла Анатольеўна |
8 (02131) 6 40 80 |
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт |
211361 вул. Чуклая, 13 |
Галоўны спецыяліст аддзела эканомікі |
|
8 (02131) 6 40 70 |
Міжрэгіянальнае супрацоўніцтва
Назва рэгіёна |
Дата падпісання |
Назва дакумента |
Двухбаковыя дакументы аб доўгатэрміновым гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным і культурным супрацоўніцтве. |
||
Раменскі муніцыпальны раён Маскоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі |
26 красавіка 2012 года |
Пагадненне аб гандлёва-эканамічным, навукова - тэхнічным і культурным супрацоўніцтве |
горад Доўгапрудны Маскоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі |
26 красавіка 2012 года |
Пагадненне аб гандлёва-эканамічным, навукова - тэхнічным і культурным супрацоўніцтве |
Люблінскі павет Люблінскага ваяводства Рэспубліка Польшча |
14 лютага 2018 года |
Пагадненне аб супрацоўніцтве |
Муніцыпальнае аб'яднанне "Себежскі раён" Пскоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі | 11 кастрычніка 2022года | Пагадненне аб прыгранічным супрацоўніцтве |
Знешнеэканамічная дзейнасць раёна
Бешанковіцкі раён размешчаны у цэнтры Віцебскай вобласці і мяжуе з Віцебскім, Шумілінскім, Ушацкім, Лепельскім, Чашніцкім, Сенненскім раёнамі. Раённы цэнтр – Бешанковічы знаходзіцца за 54 км ад г. Віцебска, 30 км ад бліжэйшай чыгуначнай станцыі (Чашнікі) і за 210 км ад сталіцы Рэспублікі Беларусь - г. Мінска. Бешанковічы - вузел аўтамабільных дарог на Віцебск, Шуміліна, Улу, Лепель, Чашнікі, Сянно. Агульная плошча раёна складае 1250 кв.км.
Бешанковіцкі раён мае мінеральна-сыравінныя, зямельныя, лясныя і водныя рэсурсы. Асноўнымі мінеральна-сыравіннымі рэсурсамі раёна з'яўляюцца будаўнічыя пяскі і гліны, пясчана-жвіровыя адклады.
Сельскагаспадарчыя ўгоддзі раёна займаюць 40,3 тыс. га, з якіх ворных земляў 25,5 тыс.га, лугавых угоддзяў - 14,6 тыс.га, у тым ліку палепшаных - 8,7 тыс.га. Урадлівасць раллі - 30 балаў. Сярэдні памер контуру сельскагаспадарчых угоддзяў - 12,7 га, раллі - 12,9 га. Гэта абумоўлівае спецыялізацыю рэгіёну на вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі.
Лесамі занята 20 працэнтаў плошчы раёна.
Для Бешанковіцкага раёна характэрны высокі ўзровень водазабяспечанасці. Павярхоўныя водныя крыніцы прадстаўлены ракой Заходняя Дзвіна працягласцю каля 100 км, 55 азёрамі, 18 рэкамі.
На тэрыторыі Бешанковіцкага раёна сканцэнтравана мноства азёр, разнастайнасць якіх мае вялікае значэнне для развіцця турызму, а гэтак жа спрыяльна для развіцця прамысловага рыбалоўства. Па тэрыторыі Бешанковіцкага раёна праходзіць аўтамагістраль Рэспублікі Беларусь - траса М-3 Мінск-Віцебск, што стварае ўмовы для комплекснага развіцця прыдарожнага сэрвісу (гасцініца, кафэ, крама, аўтастаянка, станцыя тэхнічнага абслугоўвання).
Экспартны патэнцыял раёна
У Бешанковіцкім раёне 33 арганізацыі з'яўляюцца ўдзельнікамі знешнеэканамічнай дзейнасці, 98% экспарту раёна прыпадае на суб'екты малога і сярэдняга прадпрымальніцтва.
Экспартна-імпартныя аперацыі зарэгістраваны з 24 краінамі свету. Наладжана супрацоўніцтва раёна з гарадамі і рэгіёнамі Расійскай Федэрацыі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Украіны, Узбекістана, Даніі.
Аснову экспарту тавараў складаюць лесаматэрыялы (45,1%), збожжа (31,7%) і кошыкавыя, плеценыя вырабы (12,4%).
Экспарт тавараў за 2020 год склаў 1246,4 тыс. дол. ЗША ці 74,4% да ўзроўню 2019 года. Сальда знешняга гандлю таварамі па раёне склалася адмоўнае «мінус» 12,1 млн. долараў ЗША, гэта звязана з высокімі аб'ёмамі імпарту СТАА «НАЦIВІТА», якія пакуль не атрымоўваецца перакрыць (закупка дадатковага абсталявання для вытворчасці медыцынскіх прэпаратаў, імпартных лекавых сродкаў, рэагентаў, інструментаў).
Экспарт паслуг за 2020 год па тэрыторыі раёна склаў 1073 тыс. дол. ЗША ці 81,3% да аналагічнаму перыяду 2019 года.
Асноўную ўдзельную вагу ў экспарце паслуг займаюць транспартныя паслугі - 83%, іншыя дзелавыя паслугі - 15,6%, турыстычныя паслугі - 1,2%.
Сальда знешняга гандлю паслугамі па раёне склалася дадатнае 87,6 тыс. дол. ЗША.
Пералік асноўнай прадукцыі, што вырабляецца прадпрыемствамі-экспарцёрамі Бешанковіцкага раёна
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 лістапада 2019 г. №412 «Аб падтрымцы экспарту»
Асноўныя прадпрыемствы-экспарцёры Бешанковіцкага раёна
Арганізацыі, якія аказваюць садзейнічанне ў прасоўванні прадукцыі на экспарт
Патрабаванні да камерцыйных прапаноў прадпрыемстваў-экспарцёраў