Палац Храптовічаў Курган Славы Раённы Дом культуры Бешанковіцкі Бешанковіцкі райвыканкам
Палац Храптовічаў
Курган Славы
Раённы Дом культуры
Бешанковіцкі
Бешанковіцкі райвыканкам
Галоўная / Эканоміка / Лясная гаспадарка

Лясная гаспадарка

Дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова «Бешанковіцкі лясгас»

Афіцыйны сайт дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Бешанковіцкі лясгас»

Адрас: 211361
Віцебская вобласць, г.п.Бешанковічы, вул.Мічурына, 1
Тэл. 8(02131) 6-01-83
E-mail: bl@forestlife.by
Сайт: http://forestlife.by
Рэжым работы: 8.00 - 17.00
Абедзенны перапынак: 13.00 - 14.00
Выхадныя: субота, нядзеля

Парадак выпісу насельніцтвам дроў на пні і ў нарыхтаваным выглядзе

Водпуск драўніны на пні насельніцтву ажыццяўляецца структурнымі падраздзяленнямі (лясніцтвамі) юрыдычнай асобы, якая вядзе лясную гаспадарку, з дапамогай выдачы ордэра на рубку лесу. Па ім можна нарыхтаваць не больш за 50 кубаметраў драўніны. Фізічным асобам з мэтай атрымання ордэра неабходна падаць пісьмовую заяву ў лясніцтва, у якой указваюцца: мэта атрымання ўчастка ляснога фонду; прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца), месца жыхарства грамадзяніна; аб'ём запланаванай да нарыхтоўкі драўніны, і тэрмін, на які патрабуецца ўчастак ляснога фонду.

 

У адпаведнасці з пунктам 3 артыкула 69 Ляснога кодэкса Рэспублікі Беларусь пасля афармлення ордэра праводзіцца перадача лесасекі лесакарыстальніку. Яна ажыццяўляецца лясніцтвам са складаннем акта прыёму-перадачы лесасекі, форма якога зацверджана пастановай Міністэрства лясной гаспадаркі ад 19 снежня 2016 г. № 77 «Аб некаторых пытаннях адмежавання на мясцовасці ўчасткаў ляснога фонду, выдзеленых для лесакарыстання, і іх перадачы юрыдычным асобам, якія вядуць лясную гаспадарку». Важна, што пры водпуску драўніны па ордэрах адмежаванне пасекі на мясцовасці складаецца ў пазначэнні дрэў, якія падлягаюць рубцы, фарбай.

Падставай для вывазкі нарыхтаванай драўніны грамадзянамі таксама з'яўляецца ордэр. Вывазка нарыхтаванай драўніны робіцца пасля яе абмеру службовай асобай, якая вядзе лясную гаспадарку.

Калі лесакарыстальнік не вывез нарыхтаваную драўніну ва ўстаноўлены тэрмін і не звярнуўся з пісьмовай просьбай аб прадастаўленні адтэрміноўкі на яе вывазку або не правёў прадпісаныя работы ў сувязі з прадастаўленай адтэрміноўкай, нарыхтаваная і не вывезеная ва ўстаноўлены тэрмін драўніна бязвыплатна паступае ў распараджэнне юрыдычнай асобы, якая вядзе лясную гаспадарку, і выкарыстоўваецца або рэалізуецца ёй ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

Рэалізацыя дроў у нарыхтаваным выглядзе ажыццяўляецца структурным падраздзяленнем юрыдычнай асобы, якая вядзе лясную гаспадарку. Для набыцця дроў у нарыхтаваным выглядзе грамадзянам неабходна звярнуцца ў лясніцтвы. Для заключэння дагавора на пастаўку дроў неабходна будзе ўказаць пашпартныя даныя.

Інтэрнэт-рэсурсы