31 марта 2024
Кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна віншуе хрысціян, якія святкуюць Вялікдзень
31 сакавіка
Дарагія землякі! Светлае Уваскрэсенне Хрыстова – сімвал веры ў перамогу
дабра над злом і жыцця над смерцю. Кожны знаходзіць у ім асаблівы сэн,
сувымяраючы свае думкі і ўчынкі з высокімі хрысціянскімі каштоўнасцямі.
Святкаванне Вялікадня напаўняе нашы сэрдцы радасцю і любоўю да блізкіх,
натхняе на добрыя справы і звяртае да шматвяковых традыцый нашага народа, якія
сёння з'яўляюцца асновай яго адзінства.
Няхай святочны настрой і душэўны спакой стануць вашымі вернымі
спадарожнікамі, а пачуцці, выкліканыя святам, натхняюць на плённую працу і
дабрачынныя ўчынкі.
Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў