Шчыра віншуем вас з надыходзячым Новым 2024-м годам!
Мінулае сыдзе ў гісторыю, а мы адправімся ў будучыню з надзеямі, планамі і
марамі. Працягнем будаваць пачатае, умацоўваць дасягнутае, браць новыя вышыні і
рухацца толькі наперад. Бешанковіцкі раён — гэта вялікая сям’я, і яе
росквіт складаецца з поспеху кожнага з нас. Толькі ўпартай працай мы памнажаем
яе дабрабыт. Дзякуючы зладжанай рабоце прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў
раён завяршае год з дастойнымі вынікамі, зрабіўшы чарговы крок у развіцці.
Шчырая ўдзячнасць усім вам за плённую, добрасумленную працу, за імкненне
зрабіць наш рэгіён лепшым і мацнейшым!
Жадаем моцнага здароўя, міру і шчасця вам і вашым блізкім! Няхай у новым годзе
вашым пачынанням заўсёды спадарожнічаюць творчае натхненне і стваральная
ініцыятыва, а вашы энергія і кемлівасць служаць залогам паспяховага выканання
намечаных планаў!
Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў