Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Бешанковіцкі Раённы Дом культуры Курган Славы Бешанковіцкі райвыканкам Палац Храптовічаў
Бешанковіцкі
Раённы Дом культуры
Курган Славы
Бешанковіцкі райвыканкам
Палац Храптовічаў
7 студзеня 2024

Кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна віншуе з прафесійным святам работнікаў банкаўскай і фінансавай сферы

Паважаныя работнікі банкаўскай і фінансавай сфер раёна, ветэраны працы!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам — Днём банкаўскіх і фінансавых работнікаў!
Гэта свята яшчэ раз пацвярджае важную ролю банкаўскай і фінансавай сістэм, іх важкі ўклад у развіццё эканомікі рэгіёну. Ад вашай зладжанай работы залежыць сацыяльна-эканамічная стабільнасць прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў раёна. Няхай ваш прафесіяналізм, добрасумленная праца, назапашаны вопыт і адказнае стаўленне да справы спрыяюць паспяховаму дасягненню пастаўленых мэт на карысць жыхароў Бешанковіцкага раёна і нашай Беларусі.
Сардэчна жадаем вам моцнага здароўя, мірнага неба над галавой, сямейнага дабрабыту, стабільнасці, выканання жаданняў, надзейных дзелавых  партнёраў і новых прафесійных поспехаў!
 
Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта
 
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў

 


Інтэрнэт-рэсурсы