2 красавіка 2023
Кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна віншуе з Днём яднання
народаў Беларусі і Расіі
Паважаныя жыхары Бешанковіцкага раёна!
Прыміце
віншаванні з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі!
У агульнай
гісторыі дзвюх краін ёсць нямала слаўных дат, але гэтае свята мае асаблівае
значэнне. Яно нагадвае нам аб агульных дасягненнях і здзяйсненнях нашых
продкаў, іх нязменнай салідарнасці ў самыя цяжкія часы, увасабляе ў сабе
імкненне беларусаў і расіян працягваць слаўныя традыцыі сваіх дзядоў і бацькоў
жыць у міры і згодзе на карысць цяперашняга і будучых пакаленняў.
З шэрагам рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі наш раён звязваюць дамовы аб
пабрацімскіх адносінах. Сумесныя праграмы і праекты, адзіныя духоўныя і
культурныя каштоўнасці складаюць надзейную аснову для далейшага ўмацавання
партнёрства і развіцця.
Жадаем жыхарам Бешанковіцкага раёна, расійскім сябрам і партнёрам поспехаў
у стваральнай працы, здароўя, шчасця і дабрабыту!
Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў