Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13
Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45
E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by
Шаноўныя
супрацоўнікі і ветэраны органаў унутраных спраў!
Віншуем вас з прафесійным святам!
Дзень міліцыі — свята мужных і моцных духам людзей, якія гарантуюць грамадскую
бяспеку, абараняюць жыццё і спакой грамадзян, інтарэсы дзяржавы, змагаюцца з
парушэннямі закону, беражліва захоўваюць і працягваюць лепшыя традыцыі, нясуць
службу днём і ноччу, у будні і святы.
Праца ў органах унутраных спраў патрабуе цвёрдасці характару, сілы волі,
узаемадапамогі, адказнага стаўлення да справы, умення ў складаных сітуацыях
прымаць імгненныя рашэнні. Вы стаіце на абароне нашай Канстытуцыі і
нацыянальнай бяспекі, Менавіта ад вашых эфектыўных і бездакорных паводзінаў на
службе залежаць закон і парадак у нашай краіне.
Асаблівая падзяка — ветэранам органаў унутраных спраў. Ваша добрасумленная
праца, стойкасць і мужнасць пры выкананні службовага абавязку сталі маральным
арыенцірам і прыкладам для моладзі. Шчырая ўдзячнасць — сённяшнім
супрацоўнікам і іх блізкім. Разуменне і падтрымка з боку родных заўсёды маюць
асаблівую значнасць. Дарагія сябры, жадаем усім вам моцнага здароўя, міру і
шчасця! Няхай у вашых калектывах заўсёды будуць добразычлівасць і
ўзаемадапамога, а ў сем’ях — мір і згода, дабрабыт і ўтульнасць! Поспехаў
у няпростай і важнай працы на карысць нашага народа і Айчыны!
Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў