Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Палац Храптовічаў Раённы Дом культуры Бешанковіцкі Бешанковіцкі райвыканкам Курган Славы
Палац Храптовічаў
Раённы Дом культуры
Бешанковіцкі
Бешанковіцкі райвыканкам
Курган Славы
19 студзеня 2024

Вадохрышча святкуюць праваслаўныя вернікі ў Бешанковічах

У гэтым годзе традыцыйных вадохрышчанскіх халадоў, насуперак чаканням, не было. Траскучы мароз замяніла лёгкае мінусавое надвор'е, што парадавала многіх аматараў акунуцца ў палонку на Вадохрышча. Гэтая старажытная народная традыцыя захавалася і сёння. Кожны год 19 студзеня да прызначанага часу чарады людзей накіраваліся ў Свята-Ільінскі храм, каб набраць святой вады для сябе і блізкіх, прыняць удзел ва ўрачыстай службе, паспавядацца і прычасціцца.
Апоўдні настаяцель храма протаіерэй Віталь Кісель здзейсніў малебен на сажалцы каля цэнтральнай раённай бальніцы, правёў асвячэнне вады і шчыра павіншаваў вернікаў са святам Вадохрышча.
Пажадаўшы ўсім здароўя цялеснага і духоўнага, святар запрасіў усіх, хто не баіцца вадохрышчанскай палонкі, здзейсніць абмыванне.
Першым рашуча ступіў у іардань Васіль Багдановіч. Варта адзначыць, Васіль Іванавіч некалькі дзесяцігоддзяў рэгулярна прымае ўдзел у вадохрышчанскіх купаннях. Сёлета жадаючых акунуцца ў палонку за ачышчэннем душы і ўмацаваннем веры было нямала. Не адважыўшыяся выкупацца землякі працягвалі рукі да асвячонай вады і проста абмывалі твар.
Выходзячы з ледзяной вады з адухоўленымі тварамі, бешанкаўчане радасна дзяліліся ўзрушаючымі ўражаннямі. Некаторыя адкрыта прызнаваліся, што здзяйснялі акунанне ўпершыню і цвёрда вырашылі, што цяпер будуць рабіць гэта кожны год, як Аляксей Варанько, Анатоль Куташоў, Анатоль Вавула, Святлана Дзядкова, Наталля Новікава…
«Аб купанні ў палонку на Богаяўленне я задумалася даўно, але, як медыцынскі работнік, разумела што без падрыхтоўкі нельга! Я стала вывучаць і практыкаваць тэму загартоўвання, каб не нашкодзіць арганізму, а ўмацаваць сваё здароўе, павысіць імунітэт, павялічыць працягласць жыцця, а таксама праверыць сілу свайго духу. Гэта было маё першае купанне. Адчуваю прыліў сіл бадзёрасці, энергіі, — дзеліцца тым, што адчула, Наталля Новікава. - Дзякую ўсім, хто мае дачыненне да арганізацыі месца купання, усё — на вышэйшым узроўні: высланая яловымі лапкамі дарожка да палонкі, ёсць пункт абагравання, зручны спуск да палонкі (лесвічка і драўляныя падмосткі)...» 
Растершись ручніком, людзі яшчэ некалькі хвілін стаялі на беразе, атрымліваючы асалоду ад неверагоднага адчування лёгкасці. «Як пасля апарні ў снег, - адзначыў Анатоль. - Спачатку холадна, потым стала добра, нават горача. Выдатныя адчуванні...»
«Цудоўна!»- дадае Васіль Іванавіч.
...Пакуль аматары прыроднай ванны саграваліся гарачай гарбатай, за іх бяспекай пільна сачылі супрацоўнікі РАУС, АСВОД.
Дзяжурыла хуткая медыцынская дапамога. На баявым пасту, нягледзячы на прафесійнае свята, быў і пажарны-ратавальнік сяржант унутранай службы Пётр Полудзеткiн. 
«Уваходзьце ў воды іарданскiя, памятаючы, яны асвечаныя Госпадам Богам. Уваходзьце ў купель з глыбокай павагай і малітвай, прымайце святую ваду, яна будзе на карысць...» - даў наказ землякам Віталь Кісель.
Вадохрышчанскае купанне працягнецца да самага вечара…
"Зара"


Інтэрнэт-рэсурсы