Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Раённы Дом культуры Бешанковіцкі райвыканкам Курган Славы Палац Храптовічаў Бешанковіцкі
Раённы Дом культуры
Раённы Дом культуры
Бешанковіцкі райвыканкам
Курган Славы
Палац Храптовічаў
Бешанковіцкі
27 снежня 2023

Узнагароды атрымалі працоўныя калектывы і работнікі прадпрыемстваў Бешанковіцкага раёна

Шэраг працоўных калектываў і работнікаў прадпрыемстваў, арганізацый раёна ў рамках сесіі райсавета дэпутатаў адзначаны ўзнагародамі. Падзяка раённага Савета дэпутатаў аб'яўлена:
працоўнаму калектыву НВП «Белкатламаш» ТАА (кіраўнік Юрый Аксёнаў) - за значны асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё, актыўнае, плённае супрацоўніцтва і падтрымку ў рэалізацыі сацыяльна значных праектаў у Бешанковіцкім раёне;
майстру УКП ЖКГ «Бешанковіцкі камунальнік» Андрэю Умецкаму - за шматгадовую, добрасумленную працу ў сістэме жыллёва-камунальнай гаспадаркі і аператыўнае прыняцце рашэнняў па выкананні заявак, якія паступаюць на адзіны нумар 115;
дырэктару КУП «Бешанковіцкае раённае архітэктурна-праектнае бюро» Дзмітрыю Пішчэйка - за добрасумленную працу і своечасовую і якасную падрыхтоўку дазвольнай дакументацыі на будаўніцтва.
Падзяка старшыні раённага выканаўчага камітэта аб'яўлена:
працоўнаму калектыву СУП «Вядзерава» (кіраўнік - Васіль Бярозка) - за дасягненне высокіх паказчыкаў у галіне жывёлагадоўлі Бешанковіцкага раёна за 2023 год;
працоўнаму калектыву ТАА «Сушчава-Агра» (кіраўнік Іван Іваноў) - за дасягненне высокіх паказчыкаў у галіне жывёлагадоўлі і раслінаводства Бешанковіцкага раёна за 2023 год;
працоўнаму калектыву ТАА «Скорпіё-Кветка» (кіраўнік - Аляксандр Клубкоў, намеснік дырэктара - Яна Клубкова) - за паспяховую рэалізацыю інвестыцыйнага праекта ў рамках ініцыятывы «Адзін раён - адзін праект» па стварэнні прадпрыемства па вытворчасці харчовых араматызатараў у аг.Будзілава.
«Зара»

 

     

Інтэрнэт-рэсурсы