7 снежня 2023
У Бешанковіцкім раёне ўтворана раённая выбарчая камісія
У Бешанковіцкім раёне ўтворана раённая выбарчая
камісія.
Толькі што завяршылася сумеснае
пасяджэнне Бешанковіцкага раённага выканаўчага камітэта і Бешанковіцкага
раённага Савета дэпутатаў, на якім прынята рашэнне аб утварэнні Бешанковіцкай
раённай выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутатаў мясцовага Савета дэпутатаў
29 склікання.
У склад камісіі ўвайшлі прадстаўнікі прафсаюзаў,
грамадскіх аб'яднанняў, працоўных калектываў і вылучэнцы ад грамадзян шляхам
падачы заявы. Усяго - 11 чалавек.
«Перад намі стаіць галоўная задача - правесці выбарчую
кампанію на дастойным узроўні, каб людзі спакойна зрабілі свой выбар і з
упэўненасцю глядзелі ў заўтрашні дзень», - адзначыла кіраўнік раёна Галіна
Унуковіч. «Зара»