Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Раённы Дом культуры Бешанковіцкі райвыканкам Палац Храптовічаў Бешанковіцкі Курган Славы
Раённы Дом культуры
Бешанковіцкі райвыканкам
Палац Храптовічаў
Бешанковіцкі
Курган Славы
11 красавіка 2024

Памяць ахвяр канцлагераў ушанавалі ля брацкай магілы ахвяр вайны ў Бешанковічах

Сёння па ўсёй Беларусі ўшаноўваюць памяць мільёнаў ахвяр фашызму — у гады Вялікай Айчыннай вайны ў канцэнтрацыйных лагерах, створаных гітлераўскімі акупантамі на тэрыторыі рэспублікі, былі па-зверску закатаваны каля трох мільёнаў мірных жыхароў Беларусі.
Мітынг, прысвечаны Міжнароднаму дню вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў, 11 красавіка прайшоў і ля брацкай магілы ахвяр Вялікай Айчыннай на вуліцы Мічурына, дзе фашысты расстралялі больш за 50 мірных жыхароў г.п.Бешанковічы.
Ушанаваць памяць ахвяр канцлагераў апоўдні сюды прыйшлі прадстаўнікі мясцовай улады, працоўных калектываў, грамадскіх аб'яднанняў, навучэнцы школ райцэнтра.
Сярод удзельнікаў мітынгу была і малалетняя вязніца Валянціна Пракопаўна Лабкова, якая перажыла ўсе жахі знаходжання ў канцлагеры, якая доўгія гады ўзначальвала раённую арганізацыю грамадскага аб'яднання былых малалетніх вязняў фашысцкіх канцлагераў.
Памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай ушанавалі хвілінай маўчання. Да брацкай магілы ахвяр вайны ляглі жывыя кветкі.
Больш фота "Зара"

 

 

 

Інтэрнэт-рэсурсы