Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Палац Храптовічаў Бешанковіцкі Раённы Дом культуры Курган Славы Бешанковіцкі райвыканкам
Палац Храптовічаў
Палац Храптовічаў
Бешанковіцкі
Раённы Дом культуры
Курган Славы
Бешанковіцкі райвыканкам
5 мая 2023

Кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна віншуе  работнікаў і ветэранаў працы ўстановы «Рэдакцыя раённай газеты «Зара» с прафесійным святам 

Паважаныя работнікі і ветэраны працы ўстановы «Рэдакцыя раённай газеты «Зара»! Прыміце шчырыя віншаванні з вашым прафесійным святам — Днём друку!

Гэта свята аб’ядноўвае ўсіх тых, хто сваёй стваральнай працай забяспечвае адзіную інфармацыйную прастору, задае маральныя арыенціры, фарміруе грамадскую думку. Дзякуючы вам кожны жыхар раёна мае магчымасць аператыўна даведвацца аб пазітыўных зменах, якія адбываюцца ў жыцці рэгіёну.

Дазвольце выказаць падзяку вам за плённае супрацоўніцтва, аб’ектыўнае асвятленне падзей, сацыяльна значных праектаў.

Выказваем словы павагі і прызнання ветэранам, якія на працягу многіх гадоў плённа і самааддана працавалі ў сферы друку. Задача новага пакалення — зберагчы і прымножыць існуючыя традыцыі і назапашаны багаты вопыт.

Ад усёй душы жадаем вам увасаблення творчых задум, няхай давер і любоў чытацкай аўдыторыі растуць з кожным днём, запамінальных журналісцкіх матэрыялаў і ўдзячных чытачоў!

Галіна УНУКОВІЧ, 
старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Генадзь ШВЕДАЎ, 
старшыня раённага Савета дэпутатаў.

Інтэрнэт-рэсурсы