Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Бешанковіцкі Раённы Дом культуры Курган Славы Палац Храптовічаў Бешанковіцкі райвыканкам
Бешанковіцкі
Бешанковіцкі
Раённы Дом культуры
Курган Славы
Палац Храптовічаў
Бешанковіцкі райвыканкам
24 красавіка 2024

Як зменіцца ўстанова аховы здароўя ў Бешанковічах да "Дажынак"?

Якія работы будуць весціся ў Бешанковічах у рамках падрыхтоўкі да абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі "Дажынкі — 2024" па лініі аховы здароўя? Даведаліся ў галоўнага ўрача УАЗ "Бешанковіцкая цэнтральная раённая бальніца" Святланы Рошчынай.
Як распавяла Святлана Аляксандраўна, цяпер тут, як і ў многіх прадпрыемствах і арганізацыях раёна, на ўсю моц ідуць рамонтныя работы. Усяго на гэтыя мэты выдзелена 1,3 мільёна рублёў з мясцовага, абласнога бюджэтаў і сродкаў галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя. Капрамонту падлягае дах тэрапеўтычнага комплексу і замена грузапасажырскага ліфта. Практычна ў трох карпусах бальніцы трэба будзе замянiць вокны. Са сродкаў рэспубліканскага бюджэту закупяць флюараграф.
Новае жыццё чакае фізіятэрапеўтычнае аддзяленне. Яно кардынальна зменіцца. Зараз ажыццяўляецца працэдура выбару пастаўшчыка для набыцця новага абсталявання.
На момант нашага візіту работы ў ЦРБ вялі працаўнікі ТАА "Дэльта" і прадпрыемства "АльфаIнжэнерСТрой". Сіламі ТАА "ТэхМедыка" пачаўся рамонт даху, неабходныя для гэтага матэрыялы ўжо завезены. Пагутарылі з работнікамі аб'екта. Настрой у будаўнікоў, якіх было амаль два дзясяткі (маляры, цесляры, сантэхнікі...), баявы, таму нядзіўна, што і справа ў іх спорыцца. Працуюць, не шкадуючы сіл і часу, бывае, нават у шкоду абедзеннага перапынку.
"Работы пачаліся яшчэ ў канцы лютага-пачатку сакавіка, - распавёў прараб Дзмітрый Гаголкін. - Напрыклад, у фізіятэрапеўтычным аддзяленні мы ўжо замянілі вокны, усталявалі дзверы, актыўна ідзе тынкоўка сцен, у тым ліку дэкаратыўная, яшчэ ў працэсе – сцяжкі, "нівеліркі", кладка пліткі ў санвузле, замена элементаў сістэмы ацяплення (радыятары), а таксама каналізацыйных стояков, электрамантажныя работы…
Да сярэдзіны мая будаўнікі плануюць завяршыць усе работы на аб'екце.
Больш фота "Зара"

 


 

Інтэрнэт-рэсурсы