Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Бешанковіцкі Бешанковіцкі райвыканкам Курган Славы Палац Храптовічаў Раённы Дом культуры
Бешанковіцкі
Бешанковіцкі райвыканкам
Курган Славы
Палац Храптовічаў
Раённы Дом культуры
9 красавіка 2024

Дэлегатамі на УНС ад Бешанковіцкага раёна сталі чатыры чалавекі

Дэпутаты Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў сёння, 9 красавіка, абралі дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу. Трэцяя пазачарговая сесія аблсавета дэпутатаў 29-га склікання прайшла ў Віцебску.
Паўночны рэгіён ад саветаў розных узроўняў згодна квоце павінны прадставіць 44 дэлегаты:
- 9 чалавек ад абласнога Савета;
- 18 - ад базавага тэрытарыяльнага ўзроўню;
- 17 - ад першаснага тэрытарыяльнага ўзроўню.
Ад мясцовых Саветаў дэпутатаў сёння абраны два дэлегаты:
- галоўны рэдактар бешанковіцкай раённай газеты "Зара" Святлана Варашко,
- настаўнік біялогіі і геаграфіі Бачэйкаўскай СШ імя М.А. Высагорца Віктар Паўлавіч Протас.
Ад ГА "Беларускі саюз жанчын":
- інспектар па кадрах УКП ЖКГ "Бешанковіцкі Камунальнік" Галіна Уладзіміраўна Салоха (у ліку 10 прадстаўніц Віцебшчыны абрана на пазачарговай канферэнцыі Беларускага саюза жанчын, якая прайшла 1 красавіка ў Мінску).
Акрамя таго, у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь дэлегатам УНС з'яўляецца старшыня Бешанковіцкага раённага выканаўчага камітэта Галіна Уладзіміраўна Унуковіч.
“Зара”

Інтэрнэт-рэсурсы