Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Палац Храптовічаў Курган Славы Бешанковіцкі райвыканкам Бешанковіцкі Раённы Дом культуры
Палац Храптовічаў
Курган Славы
Бешанковіцкі райвыканкам
Бешанковіцкі
Раённы Дом культуры
15 снежня 2023

Афіцыйны старт акцыі «Нашы дзеці» ў Бешанковіцкім раёне дадзены ў Бачэйкаўскай СШ ім. М.А.Высагорца

Афіцыйны старт акцыі «Нашы дзеці» ў Бешанковіцкім раёне дадзены ў Бачэйкаўскай СШ ім. М.А.Высагорца.
Радасць падзеі з хлопцамі падзялілі старшыня райвыканкама Галіна Унуковіч, начальнік аддзела па адукацыі Мікалай Шыпуля, настаяцель храма Праабражэння Гасподняга ў аг.Бачэйкава айцец Сергій, старшы інспектар па асобых даручэннях УУС Віцебскага аблвыканкама, а таксама прадстаўнікі ўпраўлення ДАІ УУС.
З нагоды свята Галіна Унуковіч уручыла дырэктару школы Наталлі Апанасёнак сертыфікат на 2 000 рублёў для ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы адукацыі. Музычныя нумары, словы віншаванняў, уручэнне падарункаў... Свята атрымалася цёплым і душэўным.
У рамках мерапрыемства супрацоўнікі ўпраўлення ДАІ УУС правялі для школьнікаў занятак па вывучэнні правілаў дарожнага руху.

Інтэрнэт-рэсурсы