Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Бешанковіцкі райвыканкам Курган Славы Раённы Дом культуры Бешанковіцкі Палац Храптовічаў
Бешанковіцкі райвыканкам
Бешанковіцкі райвыканкам
Курган Славы
Раённы Дом культуры
Бешанковіцкі
Палац Храптовічаў
18 ліпеня 2022

ВНУ пачынаюць прыём дакументаў ад абітурыентаў

У Беларусі 18 ліпеня стартуе прыёмная кампанія ва ўстановах вышэйшай адукацыі, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Каспяровіч.

«Агульныя тэрміны прыёму для большасці спецыяльнасцяў пачынаюцца з 18 ліпеня, прыём на бюджэт працягнецца да 24 ліпеня. Потым пройдуць унутраныя выпрабаванні з 25 ліпеня па 2 жніўня. Залічэнне на бюджэт завершыцца 4 жніўня. Далей ідзе этап дадатковага набору на навучанне за кошт сродкаў бюджэту з 5 жніўня да 7 жніўня. Прыём дакументаў на платную форму стартуе таксама 18 ліпеня, працягнецца ён да 8 жніўня. Залічэнне платнікаў завершыцца 10 жніўня. Гэта што да асноўнага блока спецыяльнасцяў, іх пераважная большасць. Пры гэтым ёсць пэўныя варыяцыі ў тэрмінах для сельскагаспадарчых спецыяльнасцей. Па дзённай форме навучання прыём дакументаў пачнецца з 18 ліпеня, уся працэдура завершыцца 10 жніўня. Для спецыяльнасцей сілавога блока таксама ёсць карэкціроўка: прыём пачынаецца з 18 ліпеня, на бюджэт ён прадоўжыцца на два дні даўжэй - па 26 ліпеня. Тэрмін заканчэння - 10 жніўня», - распавёў Сяргей Каспяровіч.

Ён нагадаў, што ВНУ ў гэтым годзе плануюць прыняць каля 53,5 тыс. абітурыентаў: на бюджэтную форму - больш за 27,7 тыс. чалавек, на платную - больш за 25,5 тыс. «Вышэйшыя навучальныя ўстановы знаходзяцца ў поўнай гатоўнасці. Арганізавана разгорнутая работа прыёмных камісій, па асобных этапах у аддаленым фармаце: кансультаванне, папярэдняя падача дакументаў праз электронны кабінет абітурыента. ВНУ гатовы і ў той частцы, што ў нас адкрыты новыя спецыяльнасці. Сумарна іх 15 як новых для краіны, так і новых для асобных ВНУ», - адзначыў начальнік галоўнага ўпраўлення.-0-

Інтэрнэт-рэсурсы