8 верасня 2022
Пачынаючы з 17 верасня па выхадных на Віцебшчыне будуць праходзіць восеньскія кірмашы-продажы сельскагаспадарчай і іншай прадукцыі
На кірмашах жыхары вобласці змогуць назапасіцца бульбай, агароднінай і садавіной беларускай вытворчасці, а таксама купіць саджанцы, будматэрыялы і іншыя спажывецкія тавары. Гандаль будзе ісці на рынках ды іншых пляцоўках. На 1 кастрычніка ў Віцебску запланавана традыцыйная выстава-продаж прадукцыі ўстаноў адукацыі "Восеньскі карагод", якая карыстаецца нязменным попытам.