Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Бешенковичский районный исполнительный комитет
Главная / / Службы и подразделения / / Бешенковичский районный отдел по чрезвычайным ситуациям / / Мероприятия РОЧС

Мероприятия РОЧС

6 декабря 2023 года

Бешанковічы. Каб ацяпляльны сезон не стаў бядой

З мэтай прадухілення вогненных бед, а таксама мінімізацыі іх наступстваў выратавальнікі ўсёй рэспублікі аб'ядноўваюць свае сілы ў правядзенні прафілактычнай работы сярод насельніцтва. У самым разгары ацяпляльны сезон, а гэта значыць, што ацяпляльныя печы становяцца ўсё больш частай прычынай пажараў і трапляюць пад пільную ўвагу выратавальнікаў.
Менавіта з мэтай папярэджання пажараў сёння ў гарадскім пасёлку Бешанковічы па вуліцах Гагарына, Шварцмана і Урыцкага працавала назіральная камісія, у склад якой увайшлі не толькі выратавальнікі, але і прадстаўнікі газавай і сацыяльнай службаў, медыкі.
– Асноўным крытэрыем ацэнкі бяспечных умоў пражывання з'яўляецца бяспека пры эксплуатацыі ацяпляльных прыбораў – расказвае інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Дар'я Берасцень. - Вядома, любы від ацяплення нясе ў сабе небяспеку, няхай гэта будзе газавы кацёл або печка, аднак часта пажары адбываюцца менавіта па прычыне няправільнай эксплуатацыі пячнога ацяплення, таму мы і звяртаем увагу на печкі.
Немалую небяспеку нясе ў сабе і суседства з нядобрасумленнымі грамадзянамі, якія не толькі падвяргаюць небяспецы сябе, але і ствараюць глебу для хуткага развіцця пажару. Члены назіральных камісій не толькі паказваюць на «слабыя месцы» ў домаўладаннях, але і нагадваюць пра асноўныя правілы бяспекі ў побыце.
Па выніках праведзенага рэйду складзены акты абследавання кожнага домаўладання, а таксама падрыхтаваны шэраг лістоў блізкім сваякам састарэлым грамадзянам.

 


Вернуться