Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

11 верасня 2020 года

Віншаванні прымаў ветэран міліцыі В.П.Ермалаеў

У мінулую пятніцу свой 70-гадовы юбілей адзначыў ветэран РАУС Валерый Піліпавіч Ермалаеў. Павіншаваць імянінніка, уручыць падарункі прыехалі намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні РАУС Уладзімір Аляксандравіч Дядзічкін і былыя калегі - Алег Рыгоравіч Новік і Рыгор Аляксандравіч Ткачонак.

Госці не скупіліся на добрыя словы для юбіляра, бо менавіта з такіх, як ён прадстаўнікі маладога пакалення, якія цяпер нясуць службу ў праваахоўных органах, бяруць прыклад.

Як распавёў сам Валерый Піліпавіч, ён 10 гадоў аддаў службе ў міліцыі - быў намеснікам начальніка РАУС, адказваў за кадравае забеспячэнне. Ён, як ніхто іншы, ведаў, якім павінен быць сапраўдны служыцель закона. У 1995 годзе мужчына сышоў на заслужаны адпачынак. За добрасумленную працу, вернасць службоваму абавязку В.П.Ермалаеў узнагароджаны медалямі, а таксама з годнасцю носіць званне «Заслужаны работнік МУС». У калекцыі ўзнагарод з'явіўся яшчэ адзін медаль, якіяму ўручылі ў дзень нараджэння - «75 год вызвалення Беларусі ад нямецкая-фашысцкіх захопнікаў».

Валерый Піліпавіч захаваў аб сваёй службе самыя добрыя ўспаміны, таму і цяпер не губляе сувязь з аддзелам унутраных спраў райвыканкама.

Ветэран органаў унутраных спраў у сваю чаргу падзякаваў гасцям за ўвагу і клопат, пажадаў дзеючым супрацоўнікам поспехаў і захавання слаўных традыцый РАУС.

Мы далучаемся да шматлікіх віншаванняў юбіляру, з пажаданнем самага галоўнага - моцнага здароўя і даўгалецця.

"Зара"

Вярнуцца