Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

9 мая 2023 года

Са святам Вялікай Перамогі землякоў віншуе кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна

Шаноўныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны! Дарагія жыхары і госці Бешанковіцкага раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні з 78-й гадавінай Вялікай Перамогі!

Гэты дзень стаў сімвалам гераізму нашага народа, яго невычэрпнай стойкасці і нязломнасці духу! Нізкі вам паклон, героі, за свабоду і незалежнасць, якія вы падарылі нам! Ваш подзвіг служыць для ўсіх нас яскравым прыкладам патрыятызму, сілы народнай веры і адзінства. Вы навучылі нас любіць Радзіму, шанаваць парадак і спакой і не адступаць перад цяжкасцямі.

А мы, нашчадкі Перамогі, абяцаем захаваць мір для цяперашніх і будучых пакаленняў і не дапусціць фальсіфікацыі гістарычных падзей Вялікай Айчыннай вайны.

Ад усёй душы жадаем моцнага здароўя, дабрабыту і далейшых поспехаў у дзейнасці на карысць нашай любімай краіны! Няхай Вялікая Перамога натхняе на дасягненні пад мірным небам! Няхай ніколі не згасне ў сэрцы кожнага з нас Вечны агонь памяці пра тых, хто падарыў нам вольнае жыццё. З 78-й мірнай вясной вас, дарагія землякі!

Галіна УНУКОВІЧ, 
старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Генадзь ШВЕДАЎ,  
старшыня раённага Савета дэпутатаў.

Вярнуцца