Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

15 мая 2023 года

Кіраўніцтва раёна віншуе жыхароў Бешанковіччыны з Днём сям'і

   Шаноўныя жыхары Бешанковіцкага раёна! Прыміце шчырыя віншаванні з Днём сям’і!
  Сям’я, у якой мы нараджаемся або якую ствараем самі разам з каханымі — самы галоўны складнік нашага жыцця, сувязное звяно паміж рознымі пакаленнямі, гэта маленькая дзяржава са сваімі звычаямі, спадчынай, захавальніца духоўных, нацыянальных і культурных традыцый, фактар стабільнасці і дынамічнага развіцця. Што можа быць важней для чалавека, як не яго самыя родныя і блізкія людзі?!       Моцная сям’я — невычэрпная крыніца душэўнага цяпла. Чым мацней яна, тым стабільней і ўсё наша грамадства. Такія высокія ідэалы сямейнага жыцця, як каханне, павага, давер, узаемадапамога, дапамагаюць чалавеку пераадолець любыя перашкоды, натхняюць на здзяйсненні.

  Дарагія землякі, жадаем усім вам здароўя, цярпення і бясконцай любові, мірнага неба, шчасця, дабрабыту і згоды ў вашых дамах! Дарыце кожны дзень дарагім вам людзям словы пяшчоты! Беражыце свае сем’і!

Галіна УНУКОВІЧ, 
старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Генадзь ШВЕДАЎ, 
старшыня раённага Савета дэпутатаў.
Вярнуцца