Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

7 студзеня 2024 года

Кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна віншуе з прафесійным святам работнікаў банкаўскай і фінансавай сферы

Паважаныя работнікі банкаўскай і фінансавай сфер раёна, ветэраны працы!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам — Днём банкаўскіх і фінансавых работнікаў!
Гэта свята яшчэ раз пацвярджае важную ролю банкаўскай і фінансавай сістэм, іх важкі ўклад у развіццё эканомікі рэгіёну. Ад вашай зладжанай работы залежыць сацыяльна-эканамічная стабільнасць прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў раёна. Няхай ваш прафесіяналізм, добрасумленная праца, назапашаны вопыт і адказнае стаўленне да справы спрыяюць паспяховаму дасягненню пастаўленых мэт на карысць жыхароў Бешанковіцкага раёна і нашай Беларусі.
Сардэчна жадаем вам моцнага здароўя, мірнага неба над галавой, сямейнага дабрабыту, стабільнасці, выканання жаданняў, надзейных дзелавых  партнёраў і новых прафесійных поспехаў!
 
Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта
 
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў
 

Вярнуцца