Бешенковичский районный исполнительный комитет

9 мая - Дзень Перамогі

9 мая 2026

9 мая - Дзень Перамогі

Шаноўныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны!

Дарагія жыхары і госці Бешанковіцкага раёна!

Прыміце шчырыя віншаванні з 81-й гадавінай Вялікай Перамогі!

9 Мая — дзень, які стаў сімвалам гераізму нашага народа, яго невычэрпнай стойкасці і нязломнасці духу! Гэта свята аб’ядноўвае і напаўняе нашы сэрцы гонарам за Радзіму, за нашых ветэранаў, усіх, хто самааддана на фронце і ў тыле набліжаў доўгачаканы дзень Вялікай Перамогі. Іх мужнасць, стойкасць, адвага і любоў да роднай зямлі — непераўзыдзены прыклад вышыні чалавечага духу, сапраўднага патрыятызму і высокай грамадзянскай адказнасці, што ўмацоўвае наш дух, дапамагае пераадольваць цяжкасці і ісці наперад.
Няхай Вялікая Перамога натхняе на дасягненні пад мірным небам! Няхай ніколі не згасне ў сэрцы кожнага з нас Вечны агонь памяці пра тых, хто падарыў нам свабоду і мір. Дарагія сябры, жадаем усім моцнага здароўя, шчасця, сямейнага дабрабыту, стваральнай працы, спакою на роднай зямлі! Няхай жыццё будзе напоўнена шчасцем, яркімі падзеямі і добрымі справамі, любоўю да родных і блізкіх!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Аляксандр ЕРАШОЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў