Бешенковичский районный исполнительный комитет

Зямля славіцца гаспадарамі

14 января 2013

Зямля славіцца гаспадарамі

У ходзе выніковай сесіі 2012 года дэпутаты Вярхоўскага сельскага Савета дэпутатаў надалі ўвагу пытанням развіцця асабістых дапаможных гаспадарак.

У ходзе выніковай сесіі 2012 года дэпутаты Вярхоўскага сельскага Савета дэпутатаў надалі ўвагу пытанням развіцця асабістых дапаможных гаспадарак.

Летась з падворкаў сялян было сабрана 446,6 тоны малака. Агучаны імёны лепшых малаказдатчыкаў, якія ахвотна рэалізуюць дзяржаве лішкі малочнай прадукцыі і маюць неблагую прыбаўку да сямейнага бюджэту. У іх ліку Міхаіл Пятровіч Казак, які прадаў дзяржаве 25,6 тоны малака, і Святлана Васільеўна Радкевіч, яна рэалізавала 10,9 тоны. На рахунку Зінаіды Яфімаўны Камінскай – 8,9 тоны малака, Галіна Іванаўна Цвяткова прадала дзяржаве 7,8 тоны малочнай прадукцыі. Менавіта на такіх руплівых гаспадароў і павінны раўняцца жыхары вёскі.