Бешенковичский районный исполнительный комитет

Рабочая нарада са старшынямі сельвыканкамаў прайшла пад старшынствам старшыні райсавета дэпутатаў Г. М. Шведава. Увага была акцэнтавана на пытанні зберажэння энерганосьбітаў і эканоміі электрычнасці.

28 февраля 2013

Рабочая нарада са старшынямі сельвыканкамаў прайшла пад старшынствам старшыні райсавета дэпутатаў Г. М. Шведава. Увага была акцэнтавана на пытанні зберажэння энерганосьбітаў і эканоміі электрычнасці.

28 февраля, Бешенковичи /Соб.инф./. Перш за ўсё гэта датычыцца спажывання вулічнага асвятлення, на функцыянаванне якога на вёсцы сельвыканкамамі выкарыстоўваюцца значныя сродкі. Вырашана ў мэтах эканоміі больш спажываць прыроднае святло, а гэта значыць, што з павелічэннем светлавога дня неабходна правесці пераналадку таймераў часу вулічнай сеткі.

28 февраля, Бешенковичи /Соб.инф./. Перш за ўсё гэта датычыцца спажывання вулічнага асвятлення, на функцыянаванне якога на вёсцы сельвыканкамамі выкарыстоўваюцца значныя сродкі. Вырашана ў мэтах эканоміі больш спажываць прыроднае святло, а гэта значыць, што з павелічэннем светлавога дня неабходна правесці пераналадку таймераў часу вулічнай сеткі. Абмяркоўвалася і пытанне аб адключэнні вулічнага асвятлення на летні час для правядзення прафілактычных работ. На вёсцы гэта робіцца штогод з улікам запытаў насельніцтва.

Па-другое, перад кіраўнікамі рэгіёнаў ставілася задача арганізаваць з дапамогай старэйшын тлумачальную работу з насельніцтвам аб неабходнасці эканомнага спажывання энерганосьбітаў ва ўласных гаспадарках, прапаганды новых тэхналогій, напрыклад, выкарыстанне ў сядзібах энергазберагальных лямпачак.

Відавочна, калі кожная хатняя гаспадарка зможа хоць крыху знізіць спажыванне энерганосьбітаў, то ў межах краіны атрымаецца значная эканомія рэсурсаў і задачы, якія пастаўлены перад беларусамі ў Год беражлівасці, будуць выкананы.