Бешенковичский районный исполнительный комитет

Працягваюцца падворныя  абходы населеных пунктаў

15 апреля 2013

Працягваюцца падворныя абходы населеных пунктаў

Мясцовыя саветы дэпутатаў з году ў год удасканальваюць формы работы з насельніцтвам. Калі яшчэ некалькі гадоў назад праблемныя кропкі прадстаўнікі ўлады выяўлялі пасродкам зносін з жыхарамі вёсак на сходах, то зараз у практыку ўвайшлі падворныя абыходы населеных пунктаў.

Мясцовыя саветы дэпутатаў з году ў год удасканальваюць формы работы з насельніцтвам. Калі яшчэ некалькі гадоў назад праблемныя кропкі прадстаўнікі ўлады выяўлялі пасродкам зносін з жыхарамі вёсак на сходах, то зараз у практыку ўвайшлі падворныя абыходы населеных пунктаў.

Асабліва актуальнай гэта работа стала сёлета напярэдадні веснавой паводкі, бо з-за працяглай і снежнай зімы паўнаводдзе можа нарабіць бяды. У нашым раёне штогод у зоне падтаплення аказваюцца некаторыя вёскі Ульскага сельсавета.

Як паведаміў рэдакцыі яго старшыня Генадзь Ільдэфонсавіч Анашка, рабочыя групы, у складзе якіх былі прадстаўнікі сельвыканкама, мясцовыя дэпутаты і старэйшыны, абыйшлі дамы вяскоўцаў, пагаварылі з людзьмі, на месцы ацанілі паводкавую сітуацыю і вызначыліся з яе рашэннем. Сялянам нагадалі, каб не дапусціць падтаплення, трэба ачысціць канавы і водапрапускныя трубы ад смецця, пры неабходнасці зрабіць дадатковыя канаўкі.

У апошнія гады адным з найбольш праблемных населеных пунктаў, які падчас паўнаводдзя рэгулярна адрэзваўся ад “вялікай зямлі” вадой, была вёска Ульянаўка. Сёлета тут узводзіцца новы сучасны мост праз раку, які злучыць вёску з пасёлкам Ула. Работы ўжо на завяршэнні. Дасягнута дамоўленасць аб пропуску насельніцтва праз гэтую пераправу ў перыяд веснавой паводкі. На ўсялякі выпадак для прыёму людзей з падтопленых падворкаў падрыхтаваны пакоі ў інтэрнаце Ульскага прафесійнага ліцэя.

Аналізуючы паводкі мінулых гадоў, акрамя ўльскай зоны, не выключаецца і затапленне аднаго падворка ў в. Бачэйкава, а таксама жылых дамоў на вуліцах Абазоўскага і Партызанскай у г. п. Бешанковічы. Людзям, якія тут пражываюць, таксама не трэба забываць пра меры асабістай бяспекі, каб не стаць ахвярай “вялікай” вады.