Бешенковичский районный исполнительный комитет

АГРАРИИ БЕШЕНКОВИЧСКОГО РАЙОНА АКТИВНО ГОТОВЯТСЯ К СЕЗОНУ КОРМОЗАГОТОВКИ

7 июня 2017

АГРАРИИ БЕШЕНКОВИЧСКОГО РАЙОНА АКТИВНО ГОТОВЯТСЯ К СЕЗОНУ КОРМОЗАГОТОВКИ

Аграрыі раёна актыўна рыхтуюцца да сезона корманарыхтоўкі, таму ў сельгаспрадпрыемствах зараз – рамонтны прыпар. У філіяле "Свіціна-ВМК" ААТ "Віцебскі мясакамбінат" падчас "зялёнага канвеера" плануецца задзейнічаць 2 камбайны "КВК-800" (адзін з іх новы, набыты сёлетняй зімой) і "КГ-6", 5 касілак (3 з іх спраўныя), 3 грабляў (спраўныя пакуль адны), 5 прычэпаў для адвозкі зялёнай масы (усе спраўныя) і некалькі "МАЗаў". "Амкадоры" (іх два) і "МТЗ-3022" зоймуцца трамбоўкай зеляніны, 2 прэс-падборшчыкі (адзін з іх, з абмотчыкам у плёнку, набылі ў мінулым годзе) спраўныя, адзін – у стане рамонту. Дарэчы, зімой набылі глебаапрацоўчы агрэгат "АКШ-6", 3 трактары – "МТЗ-82", "МТЗ-1221", "МТЗ-1523" і жатку для "КВК-800". Закуп корманарыхтоўчай тэхнікі ў планах прадпрыемства і сёлета.

Аграрыі раёна актыўна рыхтуюцца да сезона корманарыхтоўкі, таму ў сельгаспрадпрыемствах зараз – рамонтны прыпар.

У філіяле "Свіціна-ВМК" ААТ "Віцебскі мясакамбінат" падчас "зялёнага канвеера" плануецца задзейнічаць 2 камбайны "КВК-800" (адзін з іх новы, набыты сёлетняй зімой) і "КГ-6", 5 касілак (3 з іх спраўныя), 3 грабляў (спраўныя пакуль адны), 5 прычэпаў для адвозкі зялёнай масы (усе спраўныя) і некалькі "МАЗаў". "Амкадоры" (іх два) і "МТЗ-3022" зоймуцца трамбоўкай зеляніны, 2 прэс-падборшчыкі (адзін з іх, з абмотчыкам у плёнку, набылі ў мінулым годзе) спраўныя, адзін – у стане рамонту.

Дарэчы, зімой набылі глебаапрацоўчы агрэгат "АКШ-6", 3 трактары – "МТЗ-82", "МТЗ-1221", "МТЗ-1523" і жатку для "КВК-800". Закуп корманарыхтоўчай тэхнікі ў планах прадпрыемства і сёлета.

Як адзначыў галоўны інжынер-механік Аляксей Уладзіміравіч Гурко, на мінулым тыдні, на выхадных, ужо пачаўся падкос пашы, запушчана касілка. З ёй на новенькім "МТЗ-1221" шчыруе механізатар Валерый Іванавіч Барадаўка.

– Шмат увагі зараз скіравана менавіта на рамонт тэхнікі, – паведаміў Аляксей Уладзіміравіч. – Працуем бесперапынна, выходзім нават у выхадныя дні. Сёння-заўтра адрамантуем "КВК-800". З закупам запчастак для тэхнікі дапамагае ААТ "Віцебскі мясакамбінат". Рамонт застаўся не сказаць, каб сур'ёзны, але ўсё роўна расслабляцца не варта, бо не за гарамі ўжо ён, доўгачаканы час нарыхтоўкі кармоў, час "зялёнага канвеера".

Газета «Зара»

http://gztzara.by/ru/newsday/agrarii-beshenkovichskogo-rajona-aktivno-gotovjatsja-k-sezonu-kormozagotovki_i_3195.html