Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Курган Славы Раённы Дом культуры Бешанковіцкі райвыканкам Палац Храптовічаў Бешанковіцкі
Курган Славы
Курган Славы
Раённы Дом культуры
Бешанковіцкі райвыканкам
Палац Храптовічаў
Бешанковіцкі
4 сакавіка 2023

Паважаныя супрацоўнікі органаў унутраных спраў, дарагія ветэраны! 

   Раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў віншуюць вас з прафесійным святам!
Вы звязалі свой лёс з цяжкай, але высакароднай прафесіяй, забяспечваеце грамадскую бяспеку, абараняеце правы і інтарэсы дзяржавы. Вялікі дзякуй вам за сумленную, бездакорную службу і прафесіяналізм!
Выказваем словы ўдзячнасці ветэранам, якія заклалі і падтрымліваюць сёння баявыя і службовыя традыцыі, перадаюць свой прафесійны і жыццёвы вопыт маладому пакаленню. Вы — прыклад служэння закону і Айчыне!
   Няхай пастаўленыя задачы па забеспячэнні правапарадку і бяспекі грамадзян паспяхова вырашаюцца вамі з улікам сучасных патрабаванняў і ўмоў, прымнажаючы выпрацаваныя дзесяцігоддзямі традыцыі.
   Жадаем вам моцнага здароўя і дабрабыту! Поспехаў у
вашай нялёгкай службе на карысць Бешанковіцкага раёна
і нашай краіны!

Галіна УНУКОВІЧ,
старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ,
старшыня раённага Савета дэпутатаў.

Інтэрнэт-рэсурсы