Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Бешанковіцкі Раённы Дом культуры Бешанковіцкі райвыканкам Палац Храптовічаў Курган Славы
Бешанковіцкі
Бешанковіцкі
Раённы Дом культуры
Бешанковіцкі райвыканкам
Палац Храптовічаў
Курган Славы
Галоўная / Адно акно / Парадак абскарджання адміністрацыйных рашэнняў

Парадак абскарджання адміністрацыйных рашэнняў

1. Парадак абскарджання адміністрацыйнага рашэння

1.1. Зацікаўленая асоба і трэцяя асоба маюць права на абскарджанне адміністрацыйнага рашэння ў адміністрацыйным (пазасудовым) парадку.

1.2. Адміністрацыйная скарга накіроўваецца ў вышэйстаячы дзяржаўны орган (вышэйшую арганізацыю) або ў дзяржаўны орган, іншую арганізацыю, да кампетэнцыі якіх у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі і пастановамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь адносіцца разгляд такіх скарг (далей - орган, які разглядае скаргу).

1.3. Абскарджанне адміністрацыйнага рашэння ў судовым парадку ажыццяўляецца пасля абскарджання такога рашэння ў адміністрацыйным (пазасудовым) парадку, калі іншы парадак абскарджання не прадугледжаны заканадаўчымі актамі.

У выпадку адсутнасці органа, які разглядае скаргу, адміністрацыйнае рашэнне ўпаўнаважанага органа можа быць абскарджана непасрэдна ў суд.

Абскарджанне адміністрацыйнага рашэння ў судовым парадку ажыццяўляецца ў адпаведнасці з грамадзянскім працэсуальным або гаспадарчым працэсуальным заканадаўствам.

2. Тэрмін падачы адміністрацыйнай скаргі

2.1. Адміністрацыйная скарга можа быць пададзена ў орган, які разглядае скаргу, на працягу аднаго года з дня прыняцця адміністрацыйнага рашэння, якое абскарджваецца.

2.2. Орган, які разглядае скаргу, мае права аднавіць тэрмін падачы адміністрацыйнай скаргі ў выпадку пропуску такога тэрміну па ўважлівай прычыне (цяжкая хвароба, працяглая камандзіроўка і інш.).

3. Форма і змест адміністрацыйнай скаргі

3.1. Адміністрацыйная скарга падаецца ў пісьмовай ці электроннай форме.

3.2. У адміністрацыйнай скарзе, якая падаецца ў пісьмовай форме, павінны змяшчацца:

- найменне органа, які разглядае скаргу;

- звесткі аб зацікаўленай асобе і трэцяй асобе (далей, калі не пазначана іншае, - асоба, якая падала адміністрацыйную скаргу):

- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца), месца жыхарства (месца знаходжання) - для грамадзяніна;

- найменне і месца знаходжання - для юрыдычнай асобы;

- найменне ўпаўнаважанага органа, які прыняў адміністрацыйнае рашэнне, якое абскарджваецца;

- сутнасць адміністрацыйнага рашэння, якое абскарджваецца;

- падставы, па якіх асоба, якая падала адміністрацыйную скаргу, лічыць адміністрацыйнае рашэнне, якое абскарджваецца, неправамерным;

- патрабаванні асобы, якая падала адміністрацыйную скаргу;

- пералік дакументаў і (або) звестак (пры іх наяўнасці), якія прадстаўляюцца разам з адміністрацыйнай скаргай;

- подпіс грамадзяніна, або подпіс кіраўніка юрыдычнай асобы або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць адміністрацыйную скаргу, або подпіс прадстаўніка асобы, якая падала адміністрацыйную скаргу.

3.3. Адміністрацыйная скарга ў электроннай форме падаецца праз адзіны партал электронных паслуг з выкарыстаннем сродкаў ідэнтыфікацыі, указаных у абзацах трэцім і чацвёртым частцы першай пункта 6 артыкула 14 Закона Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 2008 г. № 433-3 «Аб асновах адміністрацыйных працэдур». 

У адміністрацыйнай скарзе, якая падаецца ў электроннай форме, павінны змяшчацца звесткі, указаныя ў абзацах другім–восьмым пункта 2 артыкула 32 Закона Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 2008 г. № 433-3 «Аб асновах адміністрацыйных працэдур».

У выпадку падачы адміністрацыйнай скаргі ў электроннай форме не патрабуецца падпісання электронным лічбавым подпісам дакументаў і (або) звестак, якія прыкладаюцца да яе, калі іншае не прадугледжана заканадаўчымі актамі і пастановамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Інтэрнэт-рэсурсы