Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Палац Храптовічаў Бешанковіцкі Бешанковіцкі райвыканкам Курган Славы Раённы Дом культуры
Палац Храптовічаў
Палац Храптовічаў
Бешанковіцкі
Бешанковіцкі райвыканкам
Курган Славы
Раённы Дом культуры
25 студзеня 2022

У Бешанковічах створана раённая камісія па рэферэндуме

25 студзеня ў Бешанковічах адбылося сумеснае пасяджэнне прэзідыума раённага Савета дэпутатаў і раённага выканаўчага камітэта, на якім была ўтворана раённая камісія па рэферэндуме.

Намеснік старшыні раённага Савета дэпутатаў Таццяна Іванаўна Ждановіч адзначыла, што гэты орган утвараецца на падставе Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь і ў адпаведнасці з каляндарным планам па правядзенні рэферэндуму.

У склад камісіі сваіх прадстаўнікоў вылучылі палітычная партыя, працоўныя калектывы, грамадскія аб'яднанні і грамадзяне шляхам збору подпісаў, усяго 13 чалавек. Персанальны склад камісій вызначылі галасаваннем.

На раённую камісію па рэферэндуме ўскладзены сур'ёзныя функцыі - арганізацыя правядзення рэферэндуму, кантроль за выкананнем патрабаванняў Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь і іншых актаў заканадаўства аб рэферэндуме на тэрыторыі раёна, кіраўніцтва і дзейнасць участковых камісій. Кіраўнік раёна Галіна Уладзіміраўна Унуковіч выказала ўпэўненасць, што камісія справіцца з пастаўленымі перад ёй задачамі, бо большасць яе членаў маюць вялікі вопыт удзелу ў электаральных кампаніях.
"Зара"

Інтэрнэт-рэсурсы