Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Бешанковіцкі Бешанковіцкі райвыканкам Палац Храптовічаў Курган Славы Раённы Дом культуры
Бешанковіцкі
Бешанковіцкі райвыканкам
Палац Храптовічаў
Курган Славы
Раённы Дом культуры
4 ліпеня 2022

Лепшая прафілактыка - няўхільнасць пакарання

Нормы закона павінны выконвацца ўсімі, але аналіз аператыўнай абстаноўкі на тэрыторыі раёна за студзень-май бягучага года сведчыць аб захаванні шэрагу адмоўных тэндэнцый у яе развіцці.

Пра гэта ішла размова на рабочай нарадзе ў раённым аддзеле ўнутраных спраў, удзел у якой прынялі старшыня райвыканкама Г.У.Унуковіч і старшыня раённага Савета дэпутатаў Г.М.Шведаў. Да важнай размовы былі запрошаны пракурор раёна А.А.Старчанка, начальнік Бешанковіцкага РАСК Н.Л.Хадыка, прадстаўнікі аддзелаў і службаў райвыканкама, старшыні грамадскіх пунктаў аховы правапарадку сельвыканкамаў, намеснікі начальніка райаддзела міліцыі, асабовы састаў аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС - усе, хто ў адказе за стан законнасці і правапарадку ў нашым рэгіёне.

Галоўны пасыл: калі мы жадаем захаваць мір і спакой у нашай краіне, усім трэба навучыцца жыць па законе. Суб'ектам прафілактыкі, да якіх адносяцца ў тым ліку мясцовыя органы ўлады, праваахоўныя органы, трэба ўзняць на больш высокі ўзровень індывідуальную прафілактыку з парушальнікамі закона. Асоб, што здзяйсняюць правапарушэнні і злачынствы, не так ужо і шмат. Грамадзяне, якія злоўжываюць алкаголем, нідзе не працуюць, добра вядомыя ўчастковым інспектарам міліцыі, старшыням грамадскіх пунктаў аховы правапарадку, старэйшынам населеных пунктаў, членам камісій, закліканых працаваць з гэтай катэгорыяй насельніцтва. Трэба прымусіць працаваць незанятых (у тым ліку раней судзімых), а асоб, якія злоўжываюць спіртнымі напіткамі, афармляць у ЛПП (з пачатку года ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі з нашага раёна накіраваны толькі 3 чалавекі). Больш пільную ўвагу трэба звярнуць на працу з дзецьмі і падлеткамі, іх занятасць у канікулярны час, бо моладзь - наша будучыня.

Асаблівы акцэнт зроблены на неабходнасці актывізацыі работы ўчастковых інспектараў міліцыі з насельніцтвам. Як справядліва заўважана, участковы - ад слова ўчастак. Ён павінен штодня быць у населеных пунктах, размаўляць з людзьмі, ведаць, чым жыве кожны ягоны «падулікавы», якім чынам ён зарабляе на жыццё. Трымаць пад строгім кантролем тых, хто п'е (пры неабходнасці рыхтаваць матэрыялы ў суд па абмежаванні ў дзеяздольнасці), а таксама асоб, якія вярнуліся з месцаў пазбаўлення волі, беспрацоўных, не дапускаць учынення імі злачынстваў і правапарушэнняў, наладзіць цеснае ўзаемадзеянне з сельвыканкамамі, старэйшынамі населеных пунктаў, дэпутатамі мясцовых Саветаў дэпутатаў, саветамі АПАП. Словам, працаваць на станоўчы вынік. Пакуль жа на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі стаяць у тым ліку 24 раней судзімыя, якія нідзе не працуюць.

Пытанні прафілактыкі - яны комплексныя. На неабходнасці актуалізацыі метадаў і форм работы з насельніцтвам на мясцовым узроўні на рэспубліканскім семінары-нарадзе засяродзіў увагу Прэзідэнт краіны А.Р.Лукашэнка. Арганізаваць з жыхарамі раёна работу па прафілактыцы злачынстваў і правапарушэнняў якасна, строга запытаць з грамадзян за супрацьпраўныя паводзіны запатрабавала ад суб'ектаў прафілактыкі Г.У.Унуковіч, указаўшы на адсутнасць сістэмнай работы, не забеспячэнне кантролю за выкананнем раней прынятых рашэнняў. Рабочыя месцы ў раёне ёсць. Цяпер каля 60 чалавек, напрыклад, дадаткова набірае «Белвест», прапаноўваючы годны заробак. У нас не хапае працоўных рук у сельскай гаспадарцы, не даўкамплектаваны пошта і ЖКГ. У службе занятасці вольныя 136 вакансій…

Па выніках разгляду пытання парадку дня прынята адпаведнае рашэнне, у якім намечаны шэраг дадатковых мерапрыемстваў, накіраваных на ўмацаванне правапарадку, папярэджанне і прафілактыку злачынстваў і правапарушэнняў у раёне.
"Зара"

Інтэрнэт-рэсурсы