Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Бешанковіцкі райвыканкам Раённы Дом культуры Курган Славы Бешанковіцкі Палац Храптовічаў
Бешанковіцкі райвыканкам
Бешанковіцкі райвыканкам
Раённы Дом культуры
Курган Славы
Бешанковіцкі
Палац Храптовічаў
8 сакавіка 2023

Кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна віншуе са святам 8 сакавіка ўсіх жанчын

   Шаноўныя жанчыны Бешанковіцкага раёна!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём жанчын!
   Гэта свята — даніна павагі ўсім маці, жонкам, дочкам, сяброўкам і калегам. Яно стала сімвалам адраджэння прыроды, перамогі жыцця, прыгажосці і дабра. Вялікі дзякуй вам, прадстаўніцы прыгожай паловы чалавецтва, за добрасумленную працу, клопат, дабрыню! Неацэнная ваша роля ў развіцці аховы здароўя і адукацыі, прамысловасці і сельскай гаспадаркі, культуры і навукі, сістэмы дзяржаўнага кіравання і бізнесу. Вы з’яўляецеся захавальніцамі сямейных каштоўнасцяў і дасягаеце прафесійных
вышынь нароўні з мужчынамі. У вас дастаткова сіл, каб напаўняць утульнасцю дом, акружаць клопатам родных. Вам удаецца спалучаць у сабе пяшчоту і цвёрдасць. Чым больш вы будзеце прыўносіць ва ўсе сферы жыцця не толькі свае выдатныя дзелавыя якасці, але і абаянне, мяккасць і такт, тым больш гуманным, камфортным для жыцця будзе грамадства.
    Жадаем вам міру і згоды, веры ў свае сілы, шчасця і дабрабыту! Няхай заўсёды з вамі будзе падтрымка мужчын, няхай цешаць дзеці! Моцнага здароўя і вясновага радаснага настрою!

Галіна УНУКОВІЧ,
старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ,
старшыня раённага Савета дэпутатаў.

Інтэрнэт-рэсурсы