Прыёмная райвыканкама
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Прамая тэлефонная лінія
Афіцыйныя дакументы
Адзіны дзень інфармавання
Аукцыёны
Віншаванні кіраўніцтва раёна
22.12.2025
Шаноўныя працаўнікі і ветэраны энергетычнага комплексу Бешанковіцкага раёна!
Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам! Энергетыка — аснова дабрабыту грамадства. Ад вас залежыць стабільнае энергазабеспячэнне насельніцтва, прадпрыемстваў і ўстаноў раёна, а значыць — якасць жыцця кожнага чалавека. Ваша праца патрабуе высокага прафесіяналізму, дысцыпліны, гатоўнасці ў любую пару года, у любых умовах надвор’я і экстрэмальных сітуацыях дзейнічаць зладжана і аператыўна, забяспечваючы камфорт і ўтульнасць жыхароў роднага краю. Прыміце словы шчырай падзякі за добрасумленнасць, плённую працу і адданасць справе. Асаблівыя словы ўдзячнасці — ветэранам, якія ўнеслі дастойны ўклад у развіццё сферы, перадалі свае вопыт і веды маладым пакаленням. Дарагія сябры, жадаем усім новых прафесійных дасягненняў, безаварыйнай працы, упэўненасці ў сваіх сілах! Моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту вам і вашым блізкім! Раённы выканаўчы камітэт Раённы Савет дэпутатаў