Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

8 чэрвеня – Дзень работнікаў лёгкай прамысловасці

08.06.2025

8 чэрвеня – Дзень работнікаў лёгкай прамысловасці

Паважаныя работнікі і ветэраны лёгкай прамысловасці Бешанковіччыны, прыміце самыя цёплыя віншаванні з прафесійным святам!

Вы — сапраўдныя майстры сваёй справы, людзі, чыя нялёгкая праца патрабуе не толькі прафесіяналізму, адказнасці, добрасумленнасці, але і творчага падыходу.

Пастаяннае імкненне да ўдасканалення, пашырэнне асартыменту, паляпшэнне тэхналогіі вытворчасці дазваляюць вам эфектыўна вырашаць пастаўленыя задачы, забяспечваючы якасць вырабленай прадукцыі.

Ваша праца вельмі важная для нас. Вы робіце наша жыццё зручным і камфортным, ствараеце вакол нас прыгажосць і ўтульнасць.

Выказваем словы падзякі ветэранам, якія застаюцца прыкладам для моладзі і шчодра дзеляцца сваім багатым досведам.

Жадаем усім моцнага здароўя, шчасця, сямейнага дабрабыту, міру і дабра!

Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў.