Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

7 снежня — Дзень юрыста

07.12.2025

7 снежня — Дзень юрыста

Паважаныя работнікі і ветэраны юрыдычнай сферы!

Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам!

У наш час не існуе ніводнай сферы дзейнасці, якую можна было б эфектыўна ажыццяўляць без прававой падтрымкі, — гаворыцца ў віншаванні кіраўніцтва раёна ў адрас юрыстаў. — Менавіта ад вашага прафесіяналізму, прынцыповай грамадзянскай пазіцыі і бездакорнай рэпутацыі залежыць умацаванне законнасці, стабільнасці і правапарадку ў краіне.

Ваша штодзённая праца па выкананні законаў, забеспячэнні правоў і свабод грамадзян, законных інтарэсаў суб’ектаў гаспадарання дазваляе дынамічна развівацца эканоміцы і ў цэлым паляпшаць дабрабыт жыхароў раёна.

Жадаем вам моцнага здароўя, прафесійных поспехаў, міру, шчасця і дабрабыту вам і вашым блізкім!

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў