Прыёмная райвыканкама
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Прамая тэлефонная лінія
Афіцыйныя дакументы
Адзіны дзень інфармавання
Аукцыёны
Віншаванні кіраўніцтва раёна
07.11.2025
Шаноўныя жыхары Бешанковіцкага раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі! Кастрычніцкая рэвалюцыя стала пачаткам глабальных змен у гісторыі краін і кантынентаў, у лёсах вялікіх сацыяльных пластоў насельніцтва і асобных людзей. Падзеі, што адбыліся 108 гадоў назад, адкрылі шлях да нацыянальнага самавызначэння і ўласнай дзяржаўнасці. Беларусь не толькі захавала перамогі і працоўныя здзяйсненні савецкіх часоў, але і прымножыла гэты патэнцыял. Адзначаючы гэта свята, мы аддаём даніну павагі і ўдзячнасці ўсім пакаленням савецкіх людзей, якія заклалі падмурак нашай эканомікі, абаранілі гонар і незалежнасць краіны ў вайне, чыімі дасягненнямі ў навуцы, культуры і спорце мы ганарымся і сёння. Захаваўшы ўсё самае лепшае з савецкай эпохі, наша краіна ўпэўнена рухаецца наперад, забяспечваючы мір і стабільнасць у грамадстве, удасканальваючы прамысловасць і сельскую гаспадарку, забяспечваючы годны ўзровень жыцця сваіх грамадзян. Дарагія сябры, жадаем вам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, спакою і міру, аптымізму і поспехаў ва ўсіх справах, новых здзяйсненняў на карысць усёй краіны і роднай Бешанковіччыны! Раённы выканаўчы камітэт Раённы Савет дэпутатаў