Прыёмная райвыканкама
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Прамая тэлефонная лінія
Афіцыйныя дакументы
Адзіны дзень інфармавання
Аукцыёны
Віншаванні кіраўніцтва раёна
21.09.2025
Паважаныя жыхары і госці Бешанковіцкага раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём міру! Мір — вельмі шырокае паняцце, якое ўключае ў сябе магчымасць зай- мацца любімай справай, спакой за родных і блізкіх, упэўненасць у заўтрашнім дні. Мы, беларусы, добра ведаем яго цану, бо па нашай зямлі не раз пракатваліся разбуральныя войны, якія прыносілі з сабой смерць і незлічоныя пакуты людзям. Таму мы не забываем тых, хто ў барацьбе абараняў свабоду і незалежнасць нашай Радзімы, памятаем і шануем памяць пра абаронцаў Айчыны. Беларускі народ заўсёды выступае за мір і стабільнасць, бо без міру няма будучыні. Свята нагадвае кожнаму з нас пра павагу адзін да аднаго, пра міласэр- насць, спагаду, неабходнасць быць талерантнымі, клапаціцца пра заўтрашні дзень. Мір на зямлі паміж людзьмі і народамі асабліва актуальны цяпер, калі ў розных кутках планеты гінуць мірныя людзі, у ліку якіх бязвінныя дзеці, жанчыны і старыя. Сёння як ніколі важна памятаць пра каштоўнасць міру на зямлі і рабіць усё магчымае для яго захавання. Няхай гэты вераснёўскі дзень прынясе ў вашы дамы цяпло, сагрэе сэрцы. Жадаем усім жыхарам Бешанковіччыны моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту. Хай у вашых дамах будуць мір і згода, а неба — бясхмарным і чыстым. З павагай, Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта. Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.