Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

21 лютага - Дзень работнікаў землеўпарадкавальнай і картографа-геадэзічнай службы

21.02.2026

21 лютага - Дзень работнікаў землеўпарадкавальнай і картографа-геадэзічнай службы

Шаноўныя работнікі і ветэраны землеўпарадкавальнай службы! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!

Ваша прафесія заўсёды карысталася павагай, бо прысвечана неацэннаму скарбу краіны — зямлі, шанаваць і берагчы якую, захаваць жывой і квітнеючай, і ёсць ваша асноўная задача. Вы вырашаеце самыя важныя пытанні ў сферы рэгулявання зямельных адносін, навядзення належнага парадку на зямлі.

Вашы прафесіяналізм і любоў да роднай зямлі — аснова захавання зямельных рэсурсаў нашай Радзімы для наступных пакаленняў.

Жадаем вам і вашым блізкім моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту! Паспяховых праектаў і далейшых працоўных дасягненняў на карысць Бешанковіччыны і роднай Беларусі!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Аляксандр ЕРАШОЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў