Прыёмная райвыканкама
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Прамая тэлефонная лінія
Афіцыйныя дакументы
Адзіны дзень інфармавання
Аукцыёны
Віншаванні кіраўніцтва раёна
21.09.2025
Паважаныя работнікі і ветэраны лясной гаспадаркі!
Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам — Днём работнікаў лесу! Лясная гаспадарка — гэта галіна, у якой увасоблены традыцыі многіх пакаленняў, наш галоўны прыродны рэсурс і нацыянальны здабытак. Беражлівыя адносіны да лесу — клопат пра будучыню роднага краю, пра дабрабыт і здароўе будучых пакаленняў. Выказваем падзяку ўсім, хто сваёй штодзённай працай уносіць уклад у развіццё лясной гаспадаркі нашага рэгіёна. Ваш багаты вопыт і працавітасць дапамагаюць паспяхова вырашаць усе задачы, якія стаяць перад галіной. Дзякуючы вашым намаганням і прафесіяналізму, гэты нацыянальны здабытак будзе служыць многім пакаленням беларусаў. Вы — сапраўдныя патрыёты і адданыя сваёй справе людзі, якія шчыра любяць прыроду і клапоцяцца пра яе захаванне. Жадаем вам моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі і вялікіх поспехаў у вашай высакароднай працы! Няхай у вашых сем’ях пануюць любоў, узаемаразуменне і дабрабыт. Хай кожны дзень прыносіць радасць і задавальненне ад выкананай працы, а ўпэўненасць у заўтрашнім дні заўсёды будзе з вамі. З павагай, Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта. Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.