Прыёмная райвыканкама
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Прамая тэлефонная лінія
Афіцыйныя дакументы
Адзіны дзень інфармавання
Аукцыёны
Віншаванні кіраўніцтва раёна
17.09.2025
Паважаныя жыхары Бешанковіцкага раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём народнага адзінства! Дзень народнага адзінства — значны напамін для беларускага народа аб гістарычнай даце, калі адбылася лёсавызначальная падзея ў гісторыі — уз’яднанне Заходняй Беларусі і БССР. Народ, падзелены Рыжскім мірным дагаворам, зноў стаў адзіным цэлым. Таму 17 верасня па праве называюць кропкай адліку новай гісторыі адзінай Беларусі. Нацыянальная згода і адзінства грамадства, заснаваныя на маральных каштоўнасцях, выпрабаваных стагоддзямі, з’яўляюцца неабходнымі ўмовамі для развіцця і росквіту нашай краіны, а значыць — спакойнага і мірнага жыцця грамадзян. Мы павінны шанаваць свае традыцыі і гісторыю, памятаць пра подзвігі нашых продкаў. Мы павінны быць патрыётамі сваёй краіны і рабіць усё для росквіту Рэспублікі Беларусь. Моцнага ўсім здароўя, дабрабыту і мірнага неба над галавой! Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта. Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў.