Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

1 верасня – Дзень ведаў

01.09.2025

1 верасня – Дзень ведаў

Дарагія дзеці, паважаныя педагогі і бацькі! Прыміце самыя цёплыя віншаванні з Днём ведаў і пачаткам новага навучальнага года.

1 верасня – гэта свята, якое дарагое кожнаму, хто вучыўся, вучыцца і вучыць. Для педагогаў гэта пачатак новага этапу ў працы, радасць сустрэчы са сваімі падрослымі выхаванцамі. Для дзяцей – гэта новы этап сур’ёзнай працы, зносін з сябрамі, поспехаў і новых адкрыццяў.

Асабліва памятным гэты дзень будзе для першакласнікаў. Для іх сёння разам з першым званком распахнуцца дзверы ў новы, вялікі свет, поўны цікавых адкрыццяў і яскравых уражанняў.

Жадаем педагогам і бацькам поспехаў, мудрасці і цярплівасці. А ўсім школьнікам і студэнтам – настойлівасці, выдатных адзнак, творчасці і насычанага жыцця ў новым навучальным годзе! Упэўненыя, што вам па сілах пераадолець усе цяжкасці, стаць па-сапраўднаму адукаваныя людзьмі і ўнесці свой уклад у развіццё Бешанковіцкага раёна і Беларусі.

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня райвыканкама.
Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня райсавета дэпутатаў.