Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

1 кастрычніка - Дзень пажылых людзей

01.10.2025

1 кастрычніка - Дзень пажылых людзей

Дарагія ветэраны, паважаныя землякі! Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём пажылых людзей!

Ваш жыццёвы шлях, поўны выпрабаванняў і дасягненняў, вашы цярпенне і стойкасць служаць прыкладам для ўсіх нас. Старэйшае пакаленне, якое перажыло Вялікую Айчынную вайну і падняло краіну з руін, з’яўляецца падмуркам нашага нацыянальнага багацця. Вы — сапраўдныя захавальнікі гісторыі і традыцый, носьбіты бясцэннага вопыту і жыццёвай мудрасці. Вашы самаадданая праца і подзвігі ў імя Радзімы назаўжды застануцца ў памяці ўдзячных нашчадкаў.

Многія з вас і сёння актыўныя і дзейныя: працягваюць працаваць, удзельнічаюць у грамадска-палітычным жыцці. Асаблівую ўдзячнасць выклікае імкненне нашых дарагіх ветэранаў перадаваць свае веды маладому пакаленню, гатоўнасць дзяліцца з ім сваімі мудрасцю і вопытам.

Дзякуй вам за ўсё, што вы зрабілі для нас! Мы глыбока шануем ваш уклад у развіццё грамадства і дзяржавы. Шчыра жадаем усім моцнага здароўя, мірнага неба над галавой, невычэрпнага аптымізму, бадзёрасці духу і даўгалецця.

Няхай кожны ваш дзень будзе напоўнены радасцю, клопатам блізкіх і ўвагай людзей.

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў