Прыёмная райвыканкама
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Прамая тэлефонная лінія
Афіцыйныя дакументы
Адзіны дзень інфармавання
Аукцыёны
Віншаванні кіраўніцтва раёна
01.06.2025
Паважаныя работнікі і ветэраны меліярацыйнай галіны Бешанковіцкага раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам — Днём меліяратара! Вы — надзейныя партнёры аграрыяў нашага рэгіёна, якія павялічваюць плошчы сельскагаспадарчых угоддзяў і павышаюць урадлівасць глебы. Дзякуючы вашай працы сотні гектараў зямлі ўведзены ў гаспадарчы абарот. Правільна праведзеная меліярацыя паляпшае вадзяны і цеплавы рэжым глебы, спрыяе росту ўраджайнасці і павышае ўстойлівасць сельскагаспадарчай вытворчасці. На Бешанковіцкім прадпрыемстве меліярацыйных сістэм змянілася не адно пакаленне рабочых, спецыялістаў, кіраўнікоў, але нязменнымі засталіся прафесіяналізм, уменне не адступаць перад цяжкасцямі і якасна выконваць меліярацыйныя работы. Упэўнены, што меліяратары Бешанковіччыны і надалей будуць годна вырашаць пастаўленыя перад імі задачы. З нагоды прафесійнага свята жадаем усім меліяратарам моцнага здароўя, дабрабыту, дабра і росквіту. Няхай радуе зробленае і дасягнутае, а поспех спадарожнічае ўсім вашым імкненням. Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта. Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў.