Прыёмная райвыканкама
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Прамая тэлефонная лінія
Афіцыйныя дакументы
Адзіны дзень інфармавання
Аукцыёны
Віншаванні кіраўніцтва раёна
01.06.2025
Паважаныя жыхары Бешанковіцкага раёна!
Дзень абароны дзяцей — гэта яшчэ адна нагода нагадаць нам, дарослым, што праблемамі падрастаючага пакалення трэба займацца штодня і штомінуты, што мы нясем адказнасць за жыццё, здароўе і лёс кожнага дзіцяці. Мы ганарымся нашымі дзецьмі — яны ўпэўнена перамагаюць на школьных і раённых алімпіядах, у творчых конкурсах і спартыўных спаборніцтвах самага высокага ўзроўню. Яны разумныя і прыгожыя. Няхай увага і клопат, якія дзеці адчуюць у гэты дзень, застануцца з імі назаўсёды, дапамагаючы выхаваць разумных, добрых людзей, сапраўдных грамадзян сваёй Айчыны! Асобая падзяка — бацькам, бабулям і дзядулям, педагогам, усім, хто ўкладвае душу і сілы ў нашых дзяцей і ўнукаў, імкнецца выхаваць сапраўдную асобу. Няхай у вашым жыцці будзе многа па-сапраўднаму шчаслівых дзён! Няхай у кожным доме ў гэты дзень гучыць дзіцячы смех і зіхацяць усмешкі. Шчыра жадаем усім юным жыхарам раёна моцнага здароўя, верных сяброў, цудоўнага адпачынку на летніх канікулах і здзяйснення самых запаветных мар! Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта. Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў.