Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Зварот кіраўніцтва раёна з нагоды Дня работнікаў землеўпарадкавальнай і картографа-геадэзічнай службы

21.02.2025

Зварот кіраўніцтва раёна з нагоды Дня работнікаў землеўпарадкавальнай і картографа-геадэзічнай службы

Шаноўныя работнікі і ветэраны землеўпарадкавальнай службы! Віншуем вас з прафесійным святам!
Ваша праца мае важнае дзяржаўнае і грамадскае значэнне. Зямельныя рэсурсы — аснова нацыянальнага багацця Беларусі. Шанаваць і берагчы зямлю, правільна арганізаваць яе выкарыстанне, захаваць для будучых пакаленняў жывой і квітнеючай — асноўная задача ўсіх землеўпарадчыкаў рэспублікі.

Вялікі дзякуй вам за добрасумленнасць і адказнасць, за прафесіяналізм і любоў да роднай зямлі.

Жадаем вам, вашым родным і блізкім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, паспяховых праектаў і перспектыўных ідэй! Няхай спорыцца ваша агульная работа, хутка і эфектыўна вырашаюцца самыя складаныя задачы! Няхай вашы аптымізм і вера ў свае сілы дапамагаюць пераадолець любыя перашкоды, а вопыт стане падмуркам новага імпульсу ў дзейнасці!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.