Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Жыхары Бешанковіч падтрымалі акцыю па бязвыплатным донарстве крыві

10.06.2022

Жыхары Бешанковіч падтрымалі акцыю па бязвыплатным донарстве крыві

Больш за сорак жыхароў Бешанковіч бязвыплатна здалі кроў у рамках рэспубліканскай акцыі, прысвечанай Сусветнаму дню донара крыві, які адзначаецца 14 чэрвеня. Кампанія стартавала 1 чэрвеня, яе арганізатарамі выступілі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, дзяржаўная ўстанова "РНПЦ трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій" пры ўдзеле Беларускага Чырвонага Крыжа.



Сярод добраахвотнікаў - медыцынскія супрацоўнікі, работнікі райвыканкама, міліцыі, РАНС, лясгаса, школ, дашкольных устаноў адукацыі, ТАА "Вітканпрадукт" і іншыя неабыякавыя людзі.