Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

З працоўным візітам Бешанковіцкі раён наведаў намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Вячаслаў Дурноў

29.07.2022

З працоўным візітам Бешанковіцкі раён наведаў намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Вячаслаў Дурноў

Вячаслаў Віктаравіч  азнаёміўся з ходам рамонтных работ у СШ №2 райцэнтра, Бешанковіцкай дзіцячай школе мастацтваў. Таксама пабываў на гарадскім стадыёне, у цэнтральным парку і музеі, каля апошняга, як вядома, ідзе ўладкаванне Алеі Герояў.



Падчас візіту Вячаслаў Дурноў наведаў і Бешанковіцкую ЦРБ, дзе абмеркаваў з кіраўніцтвам бальніцы перспектывы далейшага развіцця ўстановы аховы здароўя.



У працоўным графіку намесніка старшыні аблвыканкама таксама сустрэча з калектывам ТЦСАН, якая пройдзе ў рамках Адзінага дня інфармавання.