Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Вуліцы Бешанковіч "апранаюцца" ў новы асфальт

12.05.2023

Вуліцы Бешанковіч "апранаюцца" ў новы асфальт

  Ужо заасфальтаваны ўчастак дарогі па вуліцы Віцебская шаша (да павароту на раён электрычных сетак), якая не адзін год была праблемнай у плане ямачнасці. А 10 мая ў новае «адзенне» апранулася вуліца Садовая.
   Заказчыкам работ выступіў раённы выканаўчы камітэт, падрадчыкам - УКП ЖКГ "Бешанковіцкі камунальнік", работы на субпадрадзе выканаў філіял "Бешанковіцкае ДРБУ - 110" КУП "Віцебскаблдарбуд".

- На бягучы рамонт вуліц населеных пунктаў у гэтым годзе, - паведаміў рэдакцыі дырэктар УКП ЖКГ «Бешанковіцкі камунальнік» І. Г. Слівец, - раёну выдзелена 350 тысяч рублёў субвенцый рэспубліканскага фонду. На гэтыя грошы плануецца таксама заасфальтаваць частку вуліц Асіпенкі, Крупскай, Мічурына.