Прыёмная райвыканкама
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Прамая тэлефонная лінія
Афіцыйныя дакументы
Адзіны дзень інфармавання
Аукцыёны
Віншаванні кіраўніцтва раёна
15.03.2021
Сардэчна віншуем вас з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь! Гэта свята — значная падзея ў гістарычным летапісе нашай суверэннай Беларусі. Канстытуцыяаб’яднала нас, стала гарантам правоў і свабод, адкрыла прастор для рэалізацыі асабістай ініцыятывы, самастойнасці і творчасці. Час пацвердзіў, што Канстытуцыя прынята і дзейнічае ў імя чалавека, які з’яўляецца найвышэйшай каштоўнасцю, вызначае стратэгію далейшага развіцця краіны. Наша задача — шанаваць і захоўваць закладзеныя ў асноўным Законе духоўныя каштоўнасці нацыі, будаваць на іх аснове стабільную, прававую, дэмакратычную дзяржаву.
Няхай Дзень Канстытуцыі застаецца сімвалам згуртаванасці беларускага народа, моцнай асновай росквіту, падорыць нам упэўненасць у заўтрашнім дні. Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, міру і дабрабыту, новых працоўных здзяйсненняў на карысць роднай Беларусі!
Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.