Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

У Бешанковіцкім раёне ўтвораны ўчастковыя камісіі па рэферэндуме

04.02.2022

У Бешанковіцкім раёне ўтвораны ўчастковыя камісіі па рэферэндуме

4 лютага на пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта было разгледжана пытанне, звязанае з утварэннем участковых камісій па рэферэндуме. Усяго ў раёне іх утворана 14.

У гэты ж дзень прайшлі першыя пасяджэнні ўчастковых выбаркамаў, на якіх былі выбраны старшыні, намеснікі старшынь і сакратары камісій.